Свята Восені

28.11.2023

28 лістапада ва ўстанове прайшло свята Восені. На працягу тыдня навучэнцы актыўна рыхтаваліся да свята: прадумвалі касцюмы, развучвалі танцы і песні.

Восень - незвычайна яркая і ўраджайная пара года, таму на восеньскім свяце не абышлося без конкурсу "Ураджай у кошыку" і "Восеньскі букет". З работ навучэнцаў была аформлена выстава, якая стала ўпрыгожаннем свята.

За сваё творчае майстэрства найлепшыя ўдзельнікі мерапрыемства былі адзначаны граматай.