Экскурсія ў старажытны Навагрудак

16.11.2023

Вучні 2 і 3 класа наведалі Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей. Дзеці з цікавасцю слухалі аповяд музейнага экскурсавода пра гістарычнае мінулае першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, пазнаёміліся з тагачасным побытам насельніцтва Навагрудчыны, старонкамі баявой славы нашых землякоў.

Пасля наведалі Дом-музей Адама Міцкевіча, дзе пазнаёміліся з некаторымі фактамі з жыцця сусветна вядомага паэта, які не раз бываў у нашых Шчорсах.

У гэты ж дзень завіталі ў раённую бібліятэку. Даведаліся, як працуе яе абаненцкі аддзел, у чытальнай зале мелі магчымасць пачытаць любімыя дзіцячыя часопісы.