Універсітэцкая алімпіяда «Абітурыент БарДУ - 2024»

13.11.2023

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» інфармуе аб правядзенні ўніверсітэцкай алімпіяды «Абітурыент БарДУ - 2024» для вучняў XI класаў па вучэбных прадметах:

«Англійская мова»,

«Беларуская мова»,

«Біялогія»,

«Геаграфія»,

«Матэматыка»,

«Працоўнае навучанне (абслугоўваючая праца)».

Пераможцы заключнага этапа алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II і III ступені і маюць права на залічэнне ў БарДУ без уступных іспытаў на адпаведныя спецыяльнасці.