8 лістапада 2023 года ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці

08.11.2023

Традыцыйна лінейка пачалася з вынасу сцяга і выканання гімна Рэспублікі Беларусь.

З пажаданнямі творчых і навучальных поспехаў, актыўнага ўдзелу і перамог у новых конкурсах і спаборніцтвах звярнуўся да педагогаў і навучэнцаў дырэктар установы адукацыі Палазок І.М.