Закрыццё лагера "Шчарсунок"

04.11.2023

Вось і падышла да канца наша восеньская змена ў лагеры "Шчарсунок".
Традыцыйна дзень пачаўся з лінейкі, зарадкі і сняданка. А далей дзяцей чакала хвілінка бяспекі "Як паводзіць сябе ў сацсетках, каб не было праблем з законам".

Каб захаваць добрыя ўспаміны пра лагер, у апошні дзень быў арганізаваны сэлфі-тур "Як нам разам добра". Дзеці з задавальненнем пазіравалі і прыдумлялі сюжэты для здымкі.

У рамках раённага праекта "17 адценняў дзяцінства" дзяўчынкі стварылі касцюм швачкі, падрыхтавалі апісанне касцюма, майстар-клас. У раённым фестывалі «Дэфіле прафесій» прынялі ўдзел Каляда П., Орсіч П., Гушча А., Варанюк П. і Карповіч С., праявіўшы артыстызм, творчы падыход і арыгінальнасць.

Цікава, забіяцка і весела прайшла спартыўная эстафета "Спрыльныя і смелыя", арганізаваная ў рамках акцыі "Вакацыі ў рытме ЗЛЖ". Дзеці не толькі праявілі свае фізічныя якасці, але і весела правялі час сярод сяброў.

Надышла гадзіна растання. На памяць аб вясёлых канікулах выхаванцы лагера атрымалі падарункі.