Пяты дзень у лагеры "Шчарсунок"

03.11.2023

3 лістапада ў аздараўленчым лагеры "Шчарсунак" прайшоў яшчэ адзін цікавы і займальны дзень.
Пасля зарадкі і сняданку з дзецьмі была праведзена хвілінка бяспекі "Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў у сферы крадзяжоў" у рамках акцыі "Бяспечныя канікулы". Педагог сацыяльны распавёў дзецям аб тым, што правіна, правапарушэнне, злачынства, а здзяйсненне падобных дзеянняў можа карацца законам.

Затым выхаванцы лагера стал ўдзельнікамі дзелавой гульні "Я б у прафесію пайшоў..." у рамках раённага праекта "17 адценняў дзяцінства". Пад час гульні рабяты распавядалі аб тым, кім яны жадаюць стаць у будучыні, аб месцы працы іх мам і тат, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню «Даведайся прафесію па дзеянні» і інш.

Далей хлопцы і дзяўчаты адправіліся на экскурсію ў паштовае аддзяленне сувязі, магазін і бібліятэку аг.Шчорсы, дзе гутаркі з работнікамі далі ім новыя веды аб прафесіі паштальёна, прафесіі прадаўца, бібліятэкара.

На прыканцы дня прайшла спартыўна-аздараўленчая гадзіна "Мы разам!" Спрытныя, хуткія, дружныя хлапчукі і дзяўчынкі падчас правядзення эстафет паказалі свой спрыт і ўменне працаваць у камандзе, падтрымлівалі і хварэлі адзін за другога.

Надышла гадзіна растання. Дадому ўсе дзеці пайшлі з цудоўным настроем!