Чацвёрты дзень у лагеры "Шчарсунок"

02.11.2023

Вось і прайшоў чацвёрты дзень у лагеры «Шчарсунок», пакінуўшы шмат вясёлых эмоцый, яркіх успамінаў і выдатны настрой у выхаванцаў лагера.

Арганізаваны пачатак дня: зарадка, лінейка, садзейнічалі уцягванню дзяцей у сумесную арганізацыю лагернага дня. Пасля сняданку былі праведзена хвілінка здароўя «У здаровым целе – здаровы дух», дзе педагог сацыяльны заклікаў дзяцей беражліва ставіцца да свайго здароўя, пазнаёміў з прыёмамі яго захавання.

З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай гульні "Турнір знаўцаў прафесій". Рабяты на кожную літару слова "ПРАФЕСІЯ" называлі канкрэтную прафесію; адгадвалі загадкі аб прафесіях; малявалі малюнкі. 

Далей рабят чакала не менш дзіўнае мерапрыемства, як «Батл прафесій», якое праводзіцца ў рамках раённага праекта «17 адценняў дзяцінства». Каманда з 5 чалавек прыдумала дэвіз, слоган, рэквізіт і інш. для таго, каб пазнаёміць лагер з прафесіяй швачкі. Дзеці падрыхтавалі 3-х хвілінную абарону-прэзентацыю прафесіі ў тэатралізаванай форме.

Узбадзёрыла ўсіх выхаванцаў лагера спартыўная эстафета "Чэмпіянат вясёлага мяча". Вясёлыя і забіяцкія гульні выклікалі ў дзяцей вялікую цікавасць. Пачуццё перамогі было ў кожнага выхаванца, усе хацелі аказацца першымі ў тым ці іншым спаборніцтве.

Дзень прайшоў займальна, хутка, ярка, пазітыўна, крэатыўна! Заўтра нас чакае новы дзень, новыя адкрыцці і будзем спадзявацца, што ён будзе такі ж цікавы!