"Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь" запрашае абітурыентаў для паступлення на следча-экспертны факультэт

02.11.2023

Кандыдатамі могуць стаць юнакі:
- якім у годзе паступлення спаўняецца (або ўжо споўнілася) 17 гадоў;
- якія атрымліваюць (атрымалі) агульную сярэднюю, прафесійна- тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю;
- якія не маюць па стане здароўя супрацьпаказанняў для праходжання тэрміновай ваеннай службы;

МЫ ПРАПАНУЕМ:
- поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд навучання (бясплатнае пражыванне ў інтэрнаце ўстановы адукацыі, прадастаўленне форменнага абмундзіравання, забеспячэнне харчаваннем, выплата грашовага забеспячэння);
- бясплатная вышэйшая юрыдычная адукацыя (тэрмін навучання 4 гады);
- пасля заканчэння навучання - прысваенне кваліфікацыі «юрыст» і спецыяльнага звання «лейтэнант юстыцыі», гарантаванае працаўладкаванне на пасады начальніцкага складу ў падраздзяленнях Следчага камітэта г. Гродна і Гродзенскай вобласці;
- сацыяльную абарону, прадугледжаную заканадаўствам для супрацоўнікаў Следчага камітэта і членаў іх сем'яў (дзяржаўнае страхаванне і медыцынскае абслугоўванне, магчымасць атрымання арэнднага жылля і перспектыва будаўніцтва ўласнага жылля з выкарыстаннем ільготнага крэдыту).

Кантактныя тэлефоны: (801597) 40065; (801597) 40881.