Трэці дзень лагернай змены

01.11.2023

На вуліцы першага лістапада, а ў нас у лагеры цёпла і ўтульна. З вялікай радасцю дзеці пачалі свой дзень з зарадкі і сняданку. На хвілінцы здароўя "Вітаміны - гэта важна" ў рамках акцыі "Канікулы ў рытме ЗЛЖ" дзеці адправіліся ў падарожжа па Краіне Вітамініі, дзе даведаліся аб карысці вітамінаў і іх значэнне для здароўя чалавека, аб тым, як вітаміны ўплываюць на арганізм чалавека. Рабяты зразумелі, што здароўе залежыць ад правільнага харчавання і тое, што ежа павінна быць не толькі смачнай, але і карыснай.

Затым выхаванцы лагера адправіліся на экскурсію ў Шчорсаўскую амбулаторыю, дзе сустрэліся з памагатым лекара, якая адказала на ўсе пытанні дзяцей аб сваёй прафесіі.
Вярнуўшыся ў лагер, рабяты ўсе свае эмоцыі і ўражанні перанеслі на альбомныя лісты. Рабяты намалявалі тыя прафесіі, якія яны лічаць самымі рэдкімі, на іх думку, і намалявалі прафесіі, якія будуць у будучыні. Самыя цікавыя малюнкі атрымаліся ў Каляды Паліны, Маскалевіча Паўла і Гушчы Анастасіі.

На спартыўным разгуляі "За намі будучыня" дзеці паказалі сваё спартыўнае майстэрства і спрыт. Самымі актыўнымі былі Каляда Павел, Ракач Кірыл, Каляда Паліна, Орсіч Паліна і Карповіч Соф'я.
Сумаваць дзецям сапраўды не было калі. На дрэве настрою дзеці прыляпілі толькі зялёныя лісточкі - "папрацавалі выдатна, вынікам задаволены".