Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь запрашае навучэнцаў 11 класаў на Дзень адчыненых дзвярэй

01.11.2023

Дадзенае мерапрыемства накіравана на азнаямленне патэнцыйных абітурыентаў з адукацыйнымі праграмамі, якія рэалізуюцца Акадэміяй кіравання, парадкам правядзення ўступнай кампаніі, асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу і пазавучэбнай дзейнасці ў Акадэміі кіравання, яе матэрыяльна-тэхнічнай базай.

Удзельнікі мерапрыемства будуць мець магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам Акадэміі кіравання, Інстытута кіраўніцкіх кадраў, загадчыкамі выпускаючых кафедр па спецыяльнасцях падрыхтоўкі, патэнцыйнымі работадаўцамі, а таксама лідэрамі студэнцкага супраўлення.

Мерапрыемства адбудзецца 28 кастрычніка 2023 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17.  Пачатак мерапрыемства а 11.00.

Для асоб, якія не маюць магчымасці асабістага ўдзелу, прадугледжана анлайн падключэнне па спасылках:

спецыяльнасць падрыхтоўкі "Дзяржаўнае кіраванне і права". Спасылка на відэасустрэчу:
https://telemost.yandex.ru/j/64729841203277983005463144525468711187;

спецыяльнасці падрыхтоўкі "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка" і "Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі". Спасылка на відэасустрэчу:
https://telemost.yandex.ru/j/38707959940494106444807894409943383251;

другая і наступная вышэйшая адукацыя, магістарская падрыхтоўка, перападрыхтоўка. Спасылка на відэасустрэчу:

https://telemost.yandex.ru/j/54081049660894041636335692281814539155.

Пытанні прадстаўнікам кіраўніцтва Акадэміі кіравання можна будзе задаць у чат-боце.