Другі дзень аздараўленчага лагера "Шчарсунок"

31.10.2023

Другі дзень прайшоў пад назвай "ПрафМаршрут", а пачаўся з ранішняй зарадкі, на якой дзеці ўзбадзёрыліся і зарадзіліся станоўчай энергіяй на цэлы дзень.

Пасля сняданку выхаванцы лагера адправіліся на экскурсію ў г.Навагрудак. Спачатку яны наведалі Навагрудскае сястрыцтва, дзе сястра Ксенія распавяла ім пра прападобную Еўфрасінню Полацкую, у гонар памятнай даты 850-годдзя зняволення святой.

Асабліва яскравай была экскурсія ў пажарную частку. Цікавы расказ супрацоўніка пажарнай службы актывізаваў вялізны паток пытанняў з боку дзяцей. Іх цікавіла не толькі, як адбываецца працэс тушэння пажару, але і як пажарныя адпачываюць, трэніруюцца, як можна стаць пажарнікам і г.д. Нечаканасцю для рабят стала інфармацыя, што ў пажарных таксама кожны дзень праходзяць урокі, яны таксама садзяцца за парту з сшыткам і ручкай у руках!

З дзецьмі была праведзена гутарка аб правілах паводзін ў небяспечных сітуацыях, дзеці прагледзелі і абмеркавалі мультфільм "Разумная кніга", была праведзена гульня-спаборніцтва "Каб не было бяды". А яшчэ дзеці атрымалі магчымасць прымерыць на сябе амуніцыю пажарніка. Самым прыемным было атрымаць падарунак.

Вярнуўшыся ў Шчорсы, выхаванцы пабывалі на майстэрнях ТАА "Шчорсы", дзе загадчык правёў экскурсію для рабят і пазнаёміў іх з рознымі віламі тэхнікі мехдвара.

Напрыканцы дня рабяты наведалі школьную экспазіцыю "Без тэрміну даўніны", прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з героямі ВАВ і іх подзвігам.
Дзень атрымаўся вельмі насычаным і яскравым для дзяцей.