Адкрыццё аздараўленчага лагера "Шчарсунок"

30.10.2023

30 кастрычніка пачатак восеньскіх канікулаў і дзень адкрыцця аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей "Шчарсунок" для 15 навучэнцаў Шчорсаўскай сярэдняй школы.

Гэты сонечны дзень выхаванцы пачалі з навучання правілам бяспечных паводзін у лагеры і дома, прынялі ўдзел у хвілінцы здароўя "Аб прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі" ў рамках акцыі "Вакацыі ў рытме ЗЛЖ". Для рабят была арганізавана экскурсія па лагеры і розныя гульні на знаёмства, былі размеркаваны абавязкі, выбраны актыў лагера, вызначаны і абазначаны асноўныя напрамкі работы.

Адрозненнем лагернай змены з'явілася тое, што ў работу прышкольнага лагера ўкаранёны раённы праект па арганізацыі занятасці і аздараўлення вучняў у канікулярны перыяд "17 адценняў дзяцінства" з тэматыкай "Прафесійныя пробы". Брэндам нашага лагера сталі фіялетавы колер і сімвал - матылёк. 

Першы дзень лагера - "Дзень адкрыццяў: даведаюся і здзіўляюся". Выхаванцы пачалі знаёмства з прафесіямі, паўдзельнічалі ў конкурсе слогонаў аб прафесіі «Зроблена ў Навагрудку!», прыступілі да стварэння арт-аб'екта «Прафесійная карта Навагрудчыны».

Бліжэй да абеду была арганізавана працоўная акцыя "Помнік". Дзеці навялі парадак на тэрыторыі помніка воінам-аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг. Шчорсы.
З мэтай папулярызацыі ЗЛЖ і цікавасці да заняткаў спортам дзеці прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме "Сілачы-лаўкачы". Рабяты паказалі сваю сілу, хуткасць, спрыт, згуртаванасць, уменне падтрымаць таварыша.

Выдатнае пачатак восеньскіх канікулаў!!!