Свята для дашкольнікаў “Залатая восень”

27.10.2023

27 кастрычніка ў дашкольных групах прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечаная пары года Восень.

Дзеці з нецярпеннем чакалі свята, і не здарма, яно прайшло весела і цікава. Да дзяцей у госці прыйшла Чараўніца Восень. Разам з ёю дзеці спявалі песенькі аб восені, гулялі ў вясёлыя гульні, чыталі вершы, танцавалі танец з лісточкамі. Асабліва дзецям спадабаліся гульні, у якіх яны праявілі спрыт і кемлівасць: “Фасоля і гарох”, “Цудоўны мяшочак”, “Перавязі ураджай”.

Для дзяцей гэта запамінальнае, радаснае і яркае свята, якое дапамагае ім замацаваць уяўленні аб восені, як пары года. І хоць восень і завуць «сумнай парой», тым не менш, хто як не дзеці, больш за ўсё цешацца яркім рознакаляровым лісцем, якое апала з дрэў і шамаціць пад нагамі.

Забава была накіравана на рашэнне некалькіх педагагічных задач: развіццё творчых здольнасцей дзяцей, прывіццё беражлівых адносін да прыроды, запамінанне прыкмет восені.