27 кастрычніка ва ўстанове прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай навучальнай чвэрці

27.10.2023

Намеснік дырэктара вучэбнай рабоце Пачабут Н.В. падвяла вынікі першай навучальнай чвэрці.

Адораным і таленавітым навучэнцам, якія праявілі сябе ў вучэбнай, спартыўнай дзейнасці, у творчых конкурсах рознай накіраванасці, уручаны дыпломы, граматы і падзякі.

У завяршэнні лінейкі дырэктар школы нагадаў вучням правілы бяспечных паводзін у перыяд восеньскіх канікулаў.