Сустрэча навучэнцаў установы адукацыі з начальнікам ІСН АУС Навагрудскага райвыканкама Багданенка Аляксандрам Васільевічам

24.10.2023

24 кастрычніка адбылася сустрэча навучэнцаў установы адукацыі з начальнікам ІСН АУС Навагрудскага райвыканкама Багданенка Аляксандрам Васільевічам, які правёў гутарку аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням аб недапушчэнні ўжывання алкаголю, цыгарэт, электронных парагенератараў, наркатычных рэчываў.

Таксама Аляксандр Васільевіч спыніўся на неабходнасці захавання вучнямі правілаў асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак, асаблівую ўвагу звярнуў на неабходнасць наяўнасці ў кожнага навучэнца святлоадбівальных элементаў. Распавёў пра найболей часта здзяйсняныя правапарушэнні, прывёў пэўныя прыклады, пажадаў добрых канікул.