Дашкольнікі на прагулцы

17.10.2023

Восень - цудоўная пара года для назіранняў за зменамі ў прыродзе, а ажыццяўляць іх можна на прагулцы. Для дзяцей дашкольнага ўзросту - гэта крыніца новых уражанняў.

17 кастрычніка выхаванцы дзіцячага сада адправіліся на прагулку ў асенні парк. Дзеці наглядна ўбачылі асеннія змены ў прыродзе, напрыклад лістапад. Звярнулі ўвагу на тое, з якіх дрэў лісце падае хутчэй, а на якіх трымаецца даўжэй. Даведаліся аб тым, чаму восень называюць "залатой". Па дорозе дзеці сабралі смецце, каб прырода заставалася чыстай.

Назіранне за жывой і нежывой прыродай, за прыроднымі сезоннымі зменамі развівае ў дзяцей памяць, увагу, выхоўвае беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя.