16 кастрычніка стартавала пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"

17.10.2023

Акцыя накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы перыяд.

З надыходам асенне-зімовага перыяду ўзрастаюць рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый. У першую чаргу гэта звязана з больш інтэнсіўнай эксплуатацыяй печаў, электрычных сетак і абсталяванні, павелічэннем працягласці знаходжання грамадзян у жыллё.