Дзень маці

13.10.2023

Дзень Маці - самае далікатнае свята восені. Дзень, калі мы віншуем сваіх самых каханых і дарагіх матуль!

Напярэдадні свята, 13 кастрычніка, у школе прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня маці. Рабяты паказвалі творчыя нумары, спявалі песні, танцавалі.

Са словамі віншаванняў выступіў дырэктар установы Палазок І.М. Усим мамам ён пажадаў толькі самага найлепшага, здароўя і дабрабыту. А таксама ўручыў падзячныя лісты мамам, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці школы.