Дзень настаўніка

29.09.2023

Дзень настаўніка - адно з самых вядомых, любімых і шырока адзначаных прафесійных свят. Традыцыйнымі для гэтага дня з'яўляюцца мора кветак, віншаванні педагогаў з добрымі пажаданнямі, абяцанні з боку вучняў цешыць поспехамі.

Сёння ў нашай школе настаўнікі прымалі віншаванні! Навучэнцы 1-11 класаў падрыхтавалі цудоўны святочны канцэрт. На сцэне зіхацелі яркія, таленавітыя дзеці. Яны выконвалі песні, паказвалі танцавальныя нумары, інсцэніроўкі, гучала шмат віншавальных слоў.

Павіншаваў педагогаў і кіраўнік установы адукацыі Палазок Ігар Мікалаевіч.