ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў"

28.09.2023

28 верасня прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" па тэме: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў".

Навучэнцы 8-11 класаў былі праінфарміраваны аб развіцці індустрыі спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь, пазнаёміліся з легендамі і героямі беларускага спорту.

Другая частка інфармавання прайшла ў фармаце "Сустрэча з цікавымі людзьмі". Навучэнцам прадставілася магчымасць паразмаўляць з легендай беларускага спорту, біятланісткай Жаннай Іванаўнай Ерамей. Жанна Іванаўна расказала ўсім прысутным аб сваім станаўленні ў спорце, поспехах і дасягненнях.

Традыцыйна сустрэча не абышлася без фотасесіі з вядомым земляком!