Навучальная эвакуацыя прайшла паспяхова

21.09.2023

21 верасня ў рамках Адзінага дня бяспекі ў Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшла навучальная адпрацоўка плана звакуацыі.

Пасля ўключэння сігналу абвесткі аб пажарнай бяспецы, усе навучэнцы, педагогі і іншыя работнікі школы своечасова пакінулі будынак.