З 11.09.2023 па 15.10.2023 праходзіць акцыя "Сям'я для кожнага дзіцяці"

21.09.2023

З 11.09.2023 па 15.10.2023 з мэтай прыцягнення ўвагі грамадзян да праблемы сацыяльнага сіроцтва, шырокага інфармавання грамадскасці аб сямейных формах уладкавання дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, папулярызацыі замяшчаючага бацькоўства ў Гродзенскай вобласці праходзіць акцыя "Сям'я для кожнага дзіцяці".

У рамках акцыі пройдуць анлайн-марафон "Сям'я - гэта…", конкурс малюнкаў выхаванцаў прыёмных сем'яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу "Я і мая мара", будзе трансліраваны станоўчы вопыт выхавання дзяцей у прыёмных сем'ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу ў сродках масавай інфармацыі, на рэгіянальным тэлебачанні.