15 верасня 2023 года ў 1-11 класах праведзены адзіны ўрок "Дзень народнага адзінства"

15.09.2023

Дзеці даведваліся пра гісторыю свята, знаёміліся з яго важнасцю і значнасцю для беларускага народа, узгадалі вехі гісторыі Беларусі, гаварылі аб перспектывах развіцця краіны. Таксама ўвага была акцэнтавана, што да Дня народнага адзінства кінастудыя "Беларусьфільм" выпусціла фільм "На іншым беразе", які расказвае пра жыццё ў Заходняй Беларусі ў 20-я гады XX стагоддзя.

Сённяшні ўрок дазволіў навучэнцам пашырыць і паглыбіць веды аб гісторыі нашай Айчыны. Даведацца чым славіцца наша Радзіма, якія намаганні прыкладае беларускі народ для таго, каб Беларусь квітнела, жыла ў міры і згодзе з іншымі дзяржавамі.