Кожны беларус можа зрабіць свой уклад у будаўніцтва рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі

13.09.2023

Цэнтр будзе створаны на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
Асабісты ўклад у працяг слаўных традыцый бацькоў і дзядоў зможа зрабіць кожны беларус, далучыўшыся да збору сродкаў на будаўніцтва ў Брэсцкай крэпасці.

Ініцыятыва стварэння ўнікальнага аб'екта ў знакавым гістарычным месцы падтрымана Прэзідэнтам.

Цэнтру прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Уладкаванне першай чаргі плануюць завяршыць у 2025 годзе - у год 80-годдзя Перамогі.

Скануе QR-код і ўнось сваю часцінку ў будаўніцтва Патрыятычнага цэнтра.