Музейны урок прайшоў у 5 і 8 класах

12.09.2023

12 верасня навучэнцы 5, 8 класаў наведалі школьны музей. Мэтай мерапрыемства было - выхаванне патрыятычных каштоўнасцей і цікавасці да гісторыі малой Радзімы.

Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты прыйшлі да высновы, што памяць аб тых, хто падарыў нам магчымасць жыць пад мірным небам, трэба захоўваць у сваіх сэрцах і перадаваць іншым.