Падведзены вынікі Тыдня спорту і здароўя

11.09.2023

У рамках Тыдня спорту і здароўя з 3 па 8 верасня ва ўстанове прайшлі комплексныя спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Навучэнцы гулялі ў футбол, рухомыя гульні і эстафеты, малявалі малюнкі аб спорце, прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

11 верасня на агульнашкольнай лінейцы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў спартыўных спаборніцтваў.