Шосты школьны дзень

09.09.2023

9 верасня 2023 г. у шосты школьны дзень прайшоў Дзень здароўя. Школьнікі з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, гулялі ў спартыўныя гульні, правялі час на свежым паветры.

Дзень здароўя ў школе - гэта вясёлае спартыўнае свята, якое праводзіцца для таго, каб дзеці разумелі, што здароўе - гэта галоўнае багацце нашага жыцця. Стала традыцыяй праводзіць такія Дні здароўя ў другую суботу кожнага месяца.