Грамадска-палітычная акцыя "Беларусь адзіная"

05.09.2023

Старт акцыі будзе дадзены 4 верасня ў горадзе Маладзечне Мінскай вобласці.

Да Дня народнага адзінства з 4 па 17 верасня грамадска-палітычная акцыя "Беларусь адзіная" ахопіць усе рэгіёны краіны.

Мэта акцыі — кансалідацыя патрыятычных сіл, прапаганда ключавых дасягненняў суверэннай Беларусі, адкрытая размова па самых актуальных пытаннях інфармацыйнага парадку дня, у тым ліку вострым, выклікаючым палеміку.

Рэспубліканская акцыя "Беларусь адзіная" праводзіцца з 2021 года. На гэты раз асноўнымі спікерамі стануць лідэры вядучых грамадскіх аб'яднанняў краіны: Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, РГА "Белая Русь", БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

4 верасня - Маладзечна;
7 верасня - Бяроза;
8 верасня - Светлагорск;
11 верасня - Орша;
12 верасня - Ліда;
13 верасня - Магілёў;
14 верасня - Мінск.