Дзень ведаў

01.09.2023

1 верасня - Дзень ведаў! Свята першага званка, кніг, кветак, сяброў! Традыцыйна 1 верасня ў нашай установе адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Ведаў.

Павіншаваць усіх прысутных прыйшлі ганаровыя госці: старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Шчорсы" Аляксандр Смолік, протаіерэй царквы Святога Дзмітрыя Салунскага Дзімітрый Пачабут і кіраўнік спраў Шчорсаўскага сельвыканкама Людміла Казляк.

Добрыя словы прагучалі сёння ад дырэктара школы І.М.Палазка.

1 верасня - самае хвалюючае свята для першакласнікаў, якім трэба прайсці па цікавай, поўнай адкрыццяў, дарозе ведаў, і для выпускнікоў, для якіх гэты навучальны год стане апошнім у сценах роднай школы.

Упершыню за парту Шчорсаўскай сярэдняй школы сёння селі 11 першаклашак. Для 6 адзінаццацікласнікаў сёлетні навучальны год - выпускны.

Працягам Дня ведаў стаў першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння".