Нарыхтоўка гербарыя

29.08.2023

У апошнія дні лета дзеці школьнай тэматычнай пляцоўкі "Эка-лета" сабраліся для нарыхтоўкі гербарыя "Летнія матывы".

Рабяты атрымалі адказы на пытанні: што азначае слова "гербарый", з якой мэтай збіраюць і засушваюць расліны, як іх захоўваюць.

Нарыхтоўка гербарыя садзейнічала захаванню і ўмацаванню цёплых адносін паміж дзецьмі. Хлопцы і дзяўчаты вельмі рады, што ім удалося захаваць часцінку лета, а сабраны матэрыял яны будуць выкарыстоўваць для творчых работ.