Закрыццё лагернай змены

17.08.2023

17 жніўня адбылося закрыццё намётавага неперасоўнага лагера "Партызан".

На працягу дзевяці дзён дзеці былі ўцягнуты ў калейдаскоп розных падзей. Кожны наступны дзень быў не падобны на папярэдні і напоўнены яркімі ўражаннямі, зносінамі з сябрамі. Спадзяемся, што дні, праведзеныя ў лагеры, запомняцца рабятам надоўга.

На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай закрыццю лагера, былі падведзены вынікі працы, адзначаны самыя актыўныя. Усе дзеці атрымалі падарункі.