Памятны дзень у лагеры "Партызан"

15.08.2023

У першай палове дня адбылася экскурсія ў вёску Гнесічы, дзе дзеці наведалі Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. Выхавацелі распавялі пра дадзены манастыр, правялі па тэрыторыі манастыра.

А вечар гэтага дня, які правялі ля вогнішча, стане незабыўным.
Усе з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы. Хлопцы распальвалі вогнішча, а дзяўчынкі рыхтавалі страву ў казане. А калі ўсё было гатова, пад трэск вогнішча ўсе елі і слухалі дзіўныя апавяданні.
А потым спявалі ўсімі вядомыя і каханыя песні.

Сёння рабяты змаглі акунуцца ў атмасферу сапраўднага турыстычнага жыцця з намётавым лагерам і вогнішчам.