Шосты дзень у лагеры "Партызан"

14.08.2023

Традыцыйна раніца ў лагеры пачалася з зарадкі і хвілінкі бяспекі. Сёння дзеці прагледзелі відэа ролікі “Стань прыкметным у цемры” і паразмаўлялі пра неабходнасць нашэння флікераў.

Пасля сняданку адправіліся на экскурсію ў вёску Панямонь - маланаселеная вёска Навагрудскага раёна, што знаходзіцца ў маляўнічым месцы на рэках Нёман і Сэрвач. пад час экскурсі выхаванцы даведаліся, што калісьці тут працавалі ГЭС, лазня, крама і школа. Каля в. Панямонь знаходзяцца стаянкі першабытных людзей і старажытныя курганныя пахаванні. У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысцкімі захопнікамі было спалена 80 дамоў, пры гэтым загінула 10 чалавек.

Пасля абеду была арганізавана арт-прастора “Фантазіруем разам”. Дзеці малявалі свае ўражанні мелам на асфальце. Сёння асфальт на тэрыторыі школы расцвітаў яркімі фарбамі.

Прайшоў конкурс турыстычнай моды “Міс Яркая гламурка” і “Містэр бліскучы гламур”. сярод усіх удзельнікаў выбіралі самага гламурнага і самую гламурную прадстаўнікоў нашага лагера. Пасля стараннай падрыхтоўкі рабяты наладзілі модны паказ касцюмаў з падручных сродкаў. Кожны ўдзельнік на суд журы і гледачоў прапанаваў сваю мадэль адзення. Творчасць па-сапраўднаму згуртавала рабят, бо яны актыўна дапамагалі адзін аднаму ў стварэнні сваіх вобразаў, і падтрымлівалі сваіх сяброў на паказе мод. Усе ўдзельнікі атрымалі сваю ўзнагароду: добры настрой і каханне гледачоў.