Пяты дзень у лагеры "Партызан"

13.08.2023

Дзень, прысвечаны роднай прыродзе пачаўся з пазнавальнай студыі “Пошук”: “Загадкі прыроды”. Дзеці даведаліся, як важна берагчы навакольную прыроду, прыгажосць нашых лясоў і палёў. Яны засвоілі, што сучасны чалавек павінен не толькі карыстацца багаццямі прыроды, але і бараніць яе.

У час спартыўнай гадзіны прайшла гульнявая праграма "Вясёлыя старты". Дзеці прынялі актыўны ўдзел у розных конкурсах, рухомых гульнях. Падзяліўшыся на дзве каманды, дзеци спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, уменні працаваць у камандзе. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.

З мэтай вывучэння прыроды роднага краю, здзейснілі экскусію па азёрах Графоў Храптовічаў. Пасля экскурсіі была арганізавана Арт-прастора “Фантазіруем разам”. Натхніўшыся прыгажосцю прыроды, хлопцы малявалі “Пейзажы малой радзімы”.

Дзень атрымаўся бадзёрым, насычаным і пазітыўна зараджаным. Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый.