Чацвёрты дзень у лагеры "Партызан"

12.08.2023

12 жніўня ў лагеры “Партызан” прайшоў тэматычны дзень – “Дзень тэхнічных прафесій”.

У рамках дадзенага дня быў праведзены конкурс "Я б у трэнеры пайшоў", а таксама экскурсія на мехдвор АТТ Шчорсы, з мэтай знаёмства з тэхнічнымі прафесіямі.

Таксама ў гэты дзень для выхаванцаў лагера працавала спартыўная пляцоўка “Асілак”, пад час якой дзеці спаборнічалі ў валейболе, гулялі ў спартыўныя гульні і эстафеты.

У рамках цыклу "Без тэрміну даўніны" пра генацыд беларускага народа быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма “Карнікі Дырлевангера Частка 1”.

Завяршыўся дзень вясёлай дыскатэкай.