Трэці дзень у лагеры "Партызан"

11.08.2023

Трэці дзень у намётавым лагеры быў прысвечаны спорту.
Як звычайна, пачаўся ён з ранішняй зарадкі, на якой дзеці ўзбадзёрыліся і зарадзіліся станоўчай энергіяй на цэлы дзень.

Пасля сняданку выхавальнікі правялі віктарыну "Што я ведаю пра Алімпійскія гульні?", якая садзейнічала развіццю камунікатыўнасці, пашырэнню агульнакультурнага кругагляду.

З вялікім запалам дзеці ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах "Мой вясёлы звонкі мяч", праявіўшы свой спрыт і кемлівасць.

Пасля абеду выхаванцы здзейснілі экскурсію на "Мураванку Храптовічаў", калісьці гаспадарчы двор, а сёння - некалькі вежаў, руіны дамоў і стайняў. Рабяты даведаліся, што ў фальварку «Мураванка» была разгорнута вялікая гаспадарка: тут займаліся жывёлагадоўляй, у сыраварнях працавалі швейцарскія сыравары, выраблялі лепшыя ў Беларусі сарты сыроў. Выраблялі фурманкі, колы, варылі піва. Тут працавалі кузні, слясарныя, сталярныя, калёсныя майстэрні і многае іншае.

Дзень падарыў усім удзельнікам і арганізатарам не толькі новыя веды і рэкорды, але выдатны настрой і зарад бадзёрасці!