Другі дзень у лагеры "Партызан"

10.08.2023

Другі дзень для выхаванцаў лагера пачаўся з ранішняй зарадкі. Пасля лінейкі была праведзена хвілінка бяспекі “Як не згубіцца ў лесе”.  Дзеці разам з выхавацелямі абмеркавалі пытанне “Што рабіць, калі згубіўся ў лесе”. Затым здзейснілі падарожжа ў мінулае, пазнаёміліся з франтавікамі, якія сталі алімпійскімі чэмпіёнамі.

Ні адзін дзень у лагеры не абыходзіцца без спартыўных гульняў. Сёння для нашых “партызанаў” былі праведзены спаборніцтвы па баскетболу, гульні ў валейбол і футбол.

Пад час прагулак па родных мясцінах, наведалі Шчорсаўскі СДК, дзе работнікі культуры пазнаёмілі рабят з дзейнасцю былога лялячнага тэатра, паказалі касцюмы і маскі. Деці з задавальненнем прымяралі на сабе розныя вобразы казачных герояў.

У рамках рэспубліканскага марафону “Глядзі і памятай» быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільма "Мы з будучага".

Завяршэнні дня правялі конкурс турыстычнай песні “Заспяваем разам”.