Адкрыццё неперасоўнага намётавага лагера "Партызан"

09.08.2023

З самай раніцы на тэрыторыі нашай школы пачуўся вясёлы дзіцячы смех і пачалося цікавае лагернае жыццё.

9 жніўня адбылося адкрыццё неперасоўнага намётавага лагера "Партызан". 15 хлапчукоў і дзяўчынак ва ўзросце ад 11 да16 гадоў правядуць разам 9 выдатных, вясёлых, цікавых дзён.

Згодна з планам выхаваўчай работы лагера ў першы дзень дзеці пачалі рыхтавацца да адкрыцця змены.

На ўрачыстай лінейцы, юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з правіламі і законамі лагера, таксама быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі, пазнаёміліся з планам работы.

Пад кіраўніцтвам вопытнага кіраўніка фізічнага выхавання паставілі намёты, арганізавалі побыт. Рабяты самі прыдумлялі назву, дэвіз і песню для атрада, афармлялі атрадны куток.

Жадаем дзецям добра правесці час у нашым лагеры і аздаравіцца.