Выстава "Залатая саломка"

21.07.2023

Удзельнікі школьнай тэматычнаяй пляцоўкі "Крэатыў-лета" 21 ліпеня арганізавалі ў школьнай бібліятэцы выставу вырабаў з саломкі. На ёй прадстаўлены работы навучэнцаў школы. Работы прадстаўляюць разнастайныя спосабы і прыёмы вырабу аплікацый, пано, вырабаў з саломкі.

Таксама дзяўчаты падабралі кнігі, якія дапамогуць азнаёміцца з гісторыяй выканання вырабаў з саломы, яе прымяненнем, тэхнікай выканання вырабаў. У далёкім мінулым салома абувала і апранала чалавека, уцяпляла і ўпрыгожвала яго хату. Сёння з саломкі можна вырабіць розныя вырабы, якія стануць выдатным падарункам для сяброў і родных.