Праект "ЦЯГНІК ПАМЯЦІ -2023" ЗАВЕРШАНЫ

13.07.2023

6 ліпеня ўдзельнікі "Цягніка Памяці", сярод якіх была і вучаніца нашай школы Кацярына Раманюк, завяршылі сваё падарожжа па месцах баявой славы. За 16 дзён 200 хлопцаў і дзяўчат з Беларусі, Расіі, Арменіі і Кыргызстана праехалі 9375 км, зрабіўшы прыпынкі ў 14 гарадах: Брэст, Гродна, Полацк, Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Уфа, Самара, Валгаград, Тула (з Яснай Палянай), Магілёў, Жлобін, Мінск, Кубінка (Парк «Патрыёт») і Масква.

- Гэта былі незабыўныя дні майго жыцця, - сказала Кацярына, вярнуўшыся дадому.