Вучымся спалучаць элементы народнага касцюма і сучаснага гардэроба

28.06.2023

28 чэрвеня 2023 года расчыніла свае дзверы студыя стылю "Вучымся спалучаць элементы народнага касцюма і сучаснага гардэроба". Падчас працы студыі Карповіч Н.Ю. і Вазвышаева Л.В. прадэманстравалі дзецям відэа матэрыял аб сучасных мадэлях адзення. Вышыўкі, галаўныя ўборы і іншыя аксэсуары беларускага народнага касцюма актыўна выкарыстоўваюцца дызайнерамі на мадэлях сучаснага гардэроба. Пасля дзеці наведалі экспазіцыю ў школьным музеі "Беларуская хата", дзе даведаліся, з якіх тканін шылі адзенне, рабілі ўпрыгажэнні, галаўныя ўборы нашы продкі.