17 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

23.06.2023

Перадапошні дзень лагера, як заўсёды, быў насычаны і разнастайны. Дыскатэка «СуперСтар» дала магчымасць патанчыць пад вясёлыя песні, прысвечаныя выдатнай пары года – ЛЕТУ. Кожны светлячок знайшоў сабе пару.

Смайл-атракцыён падарыў усмешку кожнаму з дзяцей. Нашы выхаванцы ў рамках атракцыёна, падрыхтавалі розныя падарункі для сваіх сяброў. За гэта атрымалі добрую і шчырую ўсмешку. А на заканчэнне дня рабяты стварылі дрэва міру і стварэння.