16 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

22.06.2023

22 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Прайшло 82 гады з пачатку гэтай жахлівай вайны, але мы памятаем, Беларусь памятае. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць памятныя мерапрыемствы і хвіліны маўчання, каб ушанаваць памяць загінуўшых.

Аздараўленчы лагер «Горад светлячкоў», таксама не застаўся ўбаку. На адзіным уроку памяці, нашы хлопцы паглядзелі фільм пра жах жыцця на акупаванай тэрыторыі «Без тэрміна даўнасці. Трасцянец». Затым выхаванцы адправіліся на патрыятычны мітынг "Беларусь памятае", каб ушанаваць памяць загінуўшых. У канцы мітынгу адбылася хвіліна маўчання.

Па завяршэнні ўсіх мерапрыемстваў хлопцы зразумелі, што мы павінны берагчы сваю Радзіму і яе народ, каб жахлівыя падзеі таго часу больш ніколі не паўтарыліся.