Фестываль "Грані поспеху"

21.06.2023

21 чэрвеня на базе СШ №5 г.Навагрудка прайшоў раённы метадычны фестываль "Грані поспеху", мэта якога - удасканаленне педагагічнага ўзаемадзеяння, павелічэнне прафесійнага майстэрства педагогаў, а таксама трансляцыі пазітыўнага вопыту арганізацыі метадычнай работы.

У фестывалі прынялі ўдзел нашы педагогі, якія дзяліліся вопытам з калегамі аб новых тэхналогіях, якія прымяняюць ў сваёй практычнай дзейнасці.