15 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

21.06.2023

Сёння нашы "светлячкі" адправіліся ў падарожжа па вуліцы Стыльнай. Шоу «Міс «Яркая гламурка» і «Містэр «Бліскучы гламур», зрабіла гэты дзень сапраўды незабыўным. Падзяліўшыся на дзве каманды: каманду дзяўчынак і каманду хлопчыкаў, выбралі самага гламурнага і самую гламурную прадстаўнікоў нашага аздараўленчага лагера. У ходзе неабыякай барацьбы перамагло - СЯБРОЎСТВА. Высветліць хто з'яўляецца самым, самым, было не магчыма, ды і няма за чым. Бо галоўнае - гэта атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыву. І наша шоу з гэтым бліскуча справілася.

Завяршылася пара забаў і прыйшоў час папрацаваць. Дзеці дружна прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Помнік", адправіўшыся да помнікаў загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны, дзе ўсе разам прыбралі тэрыторыю вакол іх.

Таксама нашы выхаванцы пагаварылі, сёння і пра нацыянальныя беларускія касцюмы. Пачулі гісторыю іх існавання і развіцця.