14 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

20.06.2023

Канікулы - пара весялосці і бесклапотнасці. Гэта час для адпачынка, час дзяліцца пазітыўнымі эмоцыямі і вядома падарожнічаць. Таму выхаванцам аздараўленчага лагера была прапанавана магчымасць падарожнічаць і даведвацца новае на працягу ўсяго дня.

Сёння «Горад светлячкоў» прэзентаваў для сваіх выхаванцаў новую вуліцу, вуліцу Турыстычную. Як вядома, падарожнічаць неабходна не толькі цікава, але і бяспечна. Для "светлячкоў" быў праведзены відэасалон "Чыстая вада", на якім нашы выхаванцы даведаліся пра тое, якую ваду можна называць чыстай, у якіх краінах няма недахопу вады, а ў якіх адчуваецца востры яе недахоп. Дзеці хутка далучыліся да пошуку рашэнняў, звязаных з адсутнасцю ў некаторых краінах дастатковай колькасці пітной вады. Агульным вынікам мерапрыемства стала выснова, якую сфармулявалі нашы дзеці пра тое, што трэба берагчы чыстую, пітную ваду, каб яе хапала ўсім дзецям на Зямлі.

Пад час правядзення мастацкай галерэі дзеці даведаліся, што ў Беларусі шмат жывапісных узвышшаў, густых лясоў, лугоў, блакітных рэк і азёр, унікальных балотных масіваў. Больш за трэць яе тэрыторыі захутана ў зялёную коўдру лясоў. Нашым выхаванцам быў прапанаваны шэраг відэа сюжэтаў, якія расказваюць пра запаведнікі, нацыянальныя паркі Беларусі. Пасля азнаямлення з прапанаванай інфармацыяй і прагляду відэа ролікаў, рабяты з вялікім энтузіязмам прыняліся ўвасабляць багацце беларускай прыроды ў сваіх альбомах для малявання.

Для таго, каб зазірнуць у розныя куткі свету, нашы «светлячкі» скарысталіся чароўнай лодкай, якая не толькі дала ім магчымасць прадставіць сябе ў ролі першаадкрывальнікаў новых земляў, але і перанесціся ў часе і наведаць сядзібу слаўнага магнацкага роду Храптовічаў. Рабяты пазнаёміліся з прадстаўнікамі гэтага роду, пазналі іх лёс і цікавыя факты з жыцця. А наша чароўная лодка прычаліла ў док, для таго каб падрыхтавацца да далейшых падарожжаў. Бо яшчэ так шмат новага і цікавага чакае нас наперадзе!