Правілы пажарнай бяспекі важна ведаць усім!

20.06.2023

Дзень 20 чэрвеня ў дашкольнікаў быў прысвечаны пажарнай бяспецы. 

Для выхаванцаў дзіцячага сада была праведзена гутарка "Пры якіх абставінах можа здарыцца пажар". Таксама разгледзелі плакат "Не гуляй з агнём", разыгралі сітуацыі "Як выклікаць пажарных", "Мы едзем на пажар". 

Пасля разважанняў на дадзеную тэму заняліся прадуктыўнай дзейнасцю: дзеці стваралі работы на тэму "Пажар" у тэхніцы аплікацыі.