13 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

19.06.2023

Раніца новага тыдня пачалася з прэзентацыі бяспекі "Рух на веласіпедзе". Дзеці даведаліся, з якога ўзросту можна перамяшчацца на веласіпедзе, як рабіць гэта правільна, а галоўнае бяспечна.

Літаратурны ранішнік "Слова пра дабрыню" распавёў нашым выхаванцам аб дабрыні. Рабяты зразумелі, што лепш добрым у свеце быць, бо злога ў свеце досыць.

Для таго, каб крыху падняць сабе настрой і павесяліцца была арганізавана музычная тэрапія «Кветкавы карнавал», дзе можна было і паспяваць, і паскакаць. Гульнявая спартыўная праграма "Каляровыя каралі здароўя" дала магчымасць паклапаціцца аб сваім здароўі дзякуючы спартыўным практыкаванням.

Дзень завяршыўся музычным конкурсам "Угадай песню", дзе дзве каманды змаглі даведацца, хто ж з'яўляецца сапраўдным меламанам.