11 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

15.06.2023
Выхаванцы лагера "Горад светлячкоў" наведалі вуліцу Навуковую, якая сустрэла нашых дзяцей мерапрыемствамі рознай накіраванасці. З самай раніцы дзеці даведаліся аб правільным харчаванні, што будзе карысна для росту арганізма, а ад чаго варта адмовіцца, для таго каб вырасці моцным і здаровым.

Сакрэтамі роднай зямлі, побыту беларусаў падзяліўся школьным музей, дзе рабяты даведаліся шмат новага аб тым, як жылі, у што апраналіся нашы продкі. Запрасіла ў свае ўладанні даследчая лабараторыя "Я ведаю", дзе старэйшыя светлячкі падзяліліся сваімі ведамі з малодшымі.

Заканчэннем дня, стаў прагляд і абмеркаванне фільма "Альпійская балада".