Рухомыя гульні для дашкольнікаў

16.06.2023

Гульні на свежым паветры прыносяць дзецям не толькі радасць, але і карысць. Рухомыя гульні дазваляюць дзецям праявіць смеласць, самастойнасць, развіваюць уважлівасць, дысцыплінаванасць. Да таго ж, сумесная дзейнасць развівае сацыяльныя навыкі і выхоўвае пачуццё адказнасці.